Чым жывуць арт-актывісты, абаронцы правоў чалавека, змагары за права зручна карыстацца роварамі ў горадзе, за права хатніх жывёл на ўласную жылплошчу, за свабоду праграмнага коду і арыентацыі.

Нехта штодня муціць свой грымучы кактэйль актывізму адначасова ў розных сферах, хтосьці ж наадварот не выходзіць за межы строга абранай дзейнасці. Але ўсе гэтыя актывісты аб'яднаныя дзіўным свярбеннем, якое прымушае рухацца застойнае беларускае паветра і пакрысе падтоплівае наваколле.

Тэксты, інтэрв'ю, малюнкі і фота пра тое, што кіруе новым пакаленнем беларускіх змагароў за справядлівасць ў серыі матэрыялаў Generation.by «Генерацыя актыўнасці».